Еўрарадыё: Проста цікава: хаця б перад аднымі прэзідэнцкімі выбарамі у вас была няўпэўненасць у тым, што ваш кандыдат пройдзе?
Лідзія Ярмошына: Не, такога не было. Бо кандыдат мой, што называецца, да такой ступені па рэйтынгу, негалосным і любым, перавышаў рэйтынг усіх астатніх, што пра такое немагчыма было нават казаць. Дый, шчыра кажучы, нават параўноўваць не было з чым.
Было іншае: калі і былі нейкія страхі, то толькі каб нічога не сарвалася, усё прайшло чыста. І галоўнае — каб выбары не пацягнулі за сабой моцных грамадскіх хваляванняў, не была справакаваная небяспечная для грамадства сітуацыя. Што да вынікаў выбараў, то я ніколі ў іх не сумнявалася.
Еўрарадыё: Але ж ідуць размовы пра абранне апазіцыяй адзінага кандыдата на выбарах-2015, пра Кангрэс дэмсіл, пра з’яўленне сярод прэтэндэнтаў на адзінага жанчыны...
Лідзія Ярмошына: Я заўважыла, што гэтай інфармацыі падаецца больш, чым было саміх падзей. Усё адбываецца ў вельмі вузкіх тусоўках, а падаецца ў СМІ так, нібыта ўсё грамадства ламае галаву над тым, хто будзе гэтым адзіным кандыдатам. Ды ўсё грамадства думае, як лепш капусту нашынкаваць, салянкі нарабіць, баршчу наварыць!
Вы згадайце ўсе тыя з’езды, на якіх вылучаюцца кандыдаты ад партый: ну, 20 чалавек, 25 ці нават 50 — вось і ўсё таварыства, якое збіраецца і вырашае гэтыя глабальныя пытанні. Не, гэта добра, што такія мерапрыемствы адбываюцца — яны робяць жывейшым палітычнае поле. Інтрыга перад выбарамі, якая падвышае да іх цікавасць, неабходная.
Бо да нядаўняга часу не было ніякага прыватнага фінансавання выбараў. Цяпер з’явілася сума: 9 тысяч базавых велічынь, каля 120 тысяч долараў, але паверце — гэта тая сума, на якую хаця б улёткі надрукаваць!
Таму эканамічныя ўмовы, у якія пастаўленыя кандыдаты, проста не дазваляюць ім гэта зрабіць. Бо яны разумеюць, як рызыкуюць: павінныя будуць патлумачыць паходжанне ўсіх гэтых даброт. Не, незадэклараваныя грошы ў нас заўжды на прэзідэнцкіх выбарах выкарыстоўваліся, гэта было відаць хаця б па тым, як былі экіпіраваныя асобныя каманды.
Еўрарадыё: А чаму рэпрэсій да іх не ўжывалі, калі відаць было?
Лідзія Ярмошына: Каб захаваць гэтых самых кандыдатаў. Бо выкарыстоўвалі акурат тыя, хто і складаў гэтую рэальную жорсткую канкурэнцыю. На якіх рабілі стаўку замежныя сілы і якія рабілі больш жывой выбарчую кампанію.
Да ўсяго, калі дзейнічаць абсалютна бясплатна, то практычна немагчыма і кампанію правесці. І мы настойвалі на стварэнні такіх фондаў, каб надаць выбарам празрыстасць. Спачатку фонды зрабілі 3 тысячы базавых, цяпер 9 тысяч, і думаю, што да наступных выбараў пойдзем яшчэ далей.
Але дзяржава будзе выходзіць з гэтага сектару. І тады гэта ўжо будуць выбары для багатых.
Еўрарадыё: Асабліва з улікам таго, што кіраўнік краіны “параіў” бізнесменам не дапамагаць апазіцыі грашыма.
Лідзія Ярмошына: Я не чула гэтых слоў. Прынамсі афіцыйна не чула ніколі. Адкуль гэтая кулуарная размова і наколькі яна рэальная, я не ведаю, таму каментаваць яе не магу.
А вось закон наўпрост дазваляе гэта рабіць. Іншая рэч, што яны, можа, на ўсялякі выпадак не хочуць рызыкаваць самі.
Еўрарадыё: Вы верыце ў тое, што апазіцыя здольная абраць адзінага кандыдата на выбары?
Лідзія Ярмошына: Я сутыкаюся з імі выключна ў афіцыйным полі. Я не ведаю іх асабістых, чалавечых якасцяў. Канечне, я не магу іх любіць, бо яны не любяць мяне — немагчыма любіць таго, хто не любіць цябе. Я да такога альтруізму не дайшла. Але думаю, што яны могуць абраць адзінага, калі ім дапамогуць, на іх націснуць нейкія ўплывовыя спонсары, якія будуць вызначаць стратэгію і тактыку выбарчай кампаніі. Добраахвотна нічога не атрымаецца: людзі, якія прэтэндуюць на ролю вялікага палітыка, амбіцыйныя і звычайна не самакрытычныя. Яны не могуць рэальна ацаніць свае магчымасці і папулярнасць у выбаршчыкаў. Таму без сілы, якая будзе дапамагаць і фінансамі, і паліттэхналогіямі, яны не змогуць вызначыцца. І хутчэй за ўсё гэтая сіла абавязкова пачне гульню.
Еўрарадыё: Днямі Дзмітрый Ус заявіў у інтэрв’ю Еўрарадыё, што выбары 2015 года ўжо прайшлі, пратаколы падпісаныя і засталося толькі агучыць перамогу з 64% дзейнага кіраўніка краіны. Гэтыя пратаколы недзе тут у вас ляжаць ці ў іншым месцы?
Лідзія Ярмошына: Смех проста! А навошта іх загадзя падпісваць? Скажыце: навошта?
Еўрарадыё: Дык яны ў вас непадпісаныя ляжаць?!
Лідзія Ярмошына: Яны могуць быць любыя! Іншая рэч, што ў пратакол трэба не толькі адну асобу ўнесці, але і астатніх кандыдатаў — пратакол жа агульны, на ўсіх. Але мы астатніх кандыдатаў не ведаем. Дык што ў тыя пратаколы запісаць — безальтэрнатыўныя выбары?
Ну, Гайдукевіч ізноў заяўляе пра ўдзел. Але давайце не забываць, што ў апошніх выбарах ён не ўдзельнічаў, а выйшаў ужо на першай стадыі. Але нават калі зараз Сяргей Васільевіч пойдзе, то мала для прэзідэнцкіх выбараў двух кандыдатаў.
Еўрарадыё: А колькі нармальна?
Лідзія Ярмошына: Думаю, што ў бюлетэні мусіць быць унесена не менш за чатыры чалавекі — нават тры малавата. А раптам адзін здыме сваю кандыдатуру? У нас было тры кандыдаты на выбарах у 2001 года, хаця ад пачатку пра жаданне балатавацца заяўляла, здаецца, 26 чалавек. Праўда, подпісы здолела сабраць толькі чацвёра.
Еўрарадыё: Пра подпісы: перыядычна чуваць абвінавачванні, што хтосьці на выбарах 2010 года патрэбныя для рэгістрацыі 100 тысяч подпісаў не сабраў, але ўсё адно быў зарэгістраваны. Было такое? Імя назавяце?
Лідзія Ярмошына: ЦВК мае справу толькі з пратаколамі. Калі нам абласныя і Мінская гарадская выбарчыя камісіі даюць пратакол, што гэтая асоба сабрала такую колькасць подпісаў і іншай інфармацыі не прыходзіць, гэтая лічба лічыцца праўдзівай. Таму ва ўсіх, хто браў удзел у выбарах, па пратаколах абласных камісій лічыцца неабходная колькасць подпісаў.
Еўрарадыё: Прагучала прапанова абраць адзіным Мікалая Статкевіча і правесці хаця б збор подпісаў — такая кампанія салідарнасці. Вашае стаўленне да такога варыянта?
Лідзія Ярмошына: Яны не могуць гэтага зрабіць. Гэта такое ж глупства і правакацыя, якую яны зладзілі з нейкім “Народным рэферэндумам”. З тымі подпісамі, якія яны прыцягнулі сюды.
Першае: рэферэндум праводзіцца пры наяўнасці 350 тысяч подпісаў, а не 50 тысяч. Другое: каб пачаць працэдуру, неабходна зарэгістраваць ініцыятыўную групу. А не прыцягваць невядома што! А то яны пакрычалі, заявілі, прывезлі, але ж гэта ўсё юрыдычна нікчэмна. Гэтак жа, калі ініцыятыўная група Статкевіча не будзе зарэгістраваная, то ўсе зборы подпісаў — гэта звычайная правакацыя.
Еўрарадыё: Чаму адразу правакацыя: а прыцягнуць увагу грамадскасці да наяўнасці ў краіне палітвязняў?
Лідзія Ярмошына: Тое, што Статкевіч ёсць на свеце і што ён сядзіць, ведаюць усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Таму гэты збор пусты, пустыя і незаконныя дзеянні гэтыя… яны нават шмат шуму не могуць утварыць!
Еўрарадыё: Думаеце над тым, як правесці выбары такім чынам, каб яны нарэшце былі прызнаныя ў свеце?
Лідзія Ярмошына: Для гэтага яны павінныя быць прызнаныя дэмакратычнымі, свабоднымі і адкрытымі пры наяўнасці рэальнай канкурэнцыі. Калі будзе крытыка па любой з гэтых пазіцый, гэта прывядзе да непрызнання.
Можна працаваць на выбары і правесці іх без сур’ёзных недахопаў, але любая паслявыбарная сітуацыя можа прывесці да таго, што яны не будуць прызнаныя. Як гэта было ў 2010 годзе. На другі дзень пасля выбараў кіраўнік місіі мне сказаў, што калі б не было Плошчы і, як ён сказаў, брутальнага разгону незадаволеных, то рашэнне было б зусім іншым. А да саміх выбараў сур’ёзных заўваг не было — усе дужкі нашага закона абсалютна дэмакратычныя. Выбары — гэта працэс тэхнічны, а мазаіка складаецца са шматлікіх элементаў.
Еўрарадыё: Значыцца, і гэтым разам вы не зможаце гарантаваць Лукашэнку, што выбары праведзяце так, што іх прызнаюць у свеце?
Лідзія Ярмошына: Не, канечне! Патрабаваць такое ад органа, які адказвае за арганізацыйны і юрыдычны складнік кампаніі, проста немагчыма, бо выбары — гэта грамадска-палітычны працэс, у якім знаходзіцца ўся краіна цягам трох месяцаў.
Адзіная гарантыя, якую можа даць старшыня ЦВК ў любой краіне, — я буду сумленна старацца. За гэта мне, па вялікім рахунку, і заробак плацяць.
Еўрарадыё: Сабралі б у сябе лідараў апазіцыі і дамовіліся з імі: аддаём 50% месцаў у камісіях вам, калі гарантуеце, што накіруеце туды нармальных і адэкватных людзей!
Лідзія Ярмошына: Гэта магчыма толькі ў грамадстве, дзе апазіцыя — структурная частка грамадства. Калі яна прадстаўленая ў парламенце, ва ўрадзе — тады з імі заключаецца пагадненне і нейкі кансенсус.
У нас апазіцыя — гэта проста частка незадаволенага грамадства, ні ў што не структураваная, аморфная, і ўявіць, колькі гэтых людзей і якія яны, немагчыма. Тут немагчыма ні з кім весці перамовы, бо гэтых людзей афіцыйна не існуе. Яны існуюць у нейкім сацыяльна-палітычным кантэксце. Можа быць, гэта занадта гучная назва для ячэйкі, якая называе сябе апазіцыяй.
Еўрарадыё: Самі не думаеце пра дэпутацтва?
Лідзія Ярмошына: Не, я там не буду. Калі я з гэтай пасады, як кажуць зэкі, адкінуся, то трэба ўжо будзе думаць пра заслужаны адпачынак.
Тыя, хто марыць мяне хутка не ўбачыць на гэтай пасадзе, паспяшаліся”
Еўрарадыё: А калі на заслужаны адпачынак? Ніякіх “сігналаў” не паступала?
Лідзія Ярмошына: Традыцыя нашага дзяржаўнага арганізма ў тым, што загадзя ніхто вуду далёка не закідвае. Гэта моладзь можа закідваць на дзесяцігоддзі, а мы людзі немаладыя і жывём кароткімі перыядамі.
Тэрмін ратацыі — канец 2016 года, і я думаю, што кіраўнік дзяржавы тады і будзе вызначаць. Ніякіх сігналаў наконт працы пасля снежня 2016 года я не атрымлівала.
Я працую, але з адкрытымі вачыма, і лічу, што рашэнне, якое будзе прынятае адносна мяне, любое рашэнне — абгрунтаванае. Ніякіх прэтэнзій ды крыўдаў у мяне быць не можа.
22.10.2014
Зміцер Лукашук
Ярмошына: Грамадства думае, як лепш капусту нашынкаваць, салянкі нарабіць!
Лідзія Ярмошына: Калі ішла размова пра маё прызначэнне, кіраўнік краіны сказаў: “Коней на пераправе не мяняюць”. Ну, я і ёсць той конь, відаць. Размова ішла пра будучыя выбарчыя кампаніі — прэзідэнцкую 2015 і парламенцкую 2016. Таму тыя, хто марыць мяне хутка не ўбачыць на гэтай пасадзе, паспяшаліся — гэта адбудзецца пазней.
P.S
Я может быть что-то не понимаю. Но, то она говорит, что не имеет права говорить открыто чей Крым - мол это воспримется как официальное мнение государства. Но в тоже время она не стесняется не только поливать оппозицию грязью, показывая ОФИциальное мнение Государства! И открыто говорит о том, что голосовала за того кто победил Т.е. она за данного президента. А ведь должна быть беспристрастна. Как понимаю, после такого интервью, она, если честная женщина, обязана добровольно уйти в отставку. Или пусть правозащитники разбираются с её высказываниями.Не имеет права она быть на данной должности, как понял. Потому, как она ангажирована на поддержку только ныне действующего президента. А это значит, не может быть беспристрастной и не может организовать честные выборы, правильный подсчёт голосов. А значит, возможны и махинации с целью получить нужный результат для того, кто её назначил. Вот если бы он не участвовал в выборах следующих, тогда можно скандальчик замять. Но это же будет конец Света ясного Солнца Беларуси! Единственного мужика в Беларуси. Наимунейшего, наисильнейшего, наимощнейшего, наиважнейшего, наиглавнейшего, наисексуальнейшего, наиединственнейшего, наичестнейшего, наинезаменимеемогейшего, наилучезарнейшего, наискромнейшего, наибелоруснейшего.
Интересно что случится раньше - уберут комментарий или эта женщина уйдёт?
Отредактировано TQ (6 июня 02:26 am)