Гэта дэградацыя, дэбілізацыя грамадства, выяўленая на найвышэйшым узроўні
Сорам - гэта найменшае, што адчуваеш, чытаючы ў “пасланні” Лукашэнкі выказванні пра святароў, якія “ўціхую касячаць на старане”, і габрэяў, якіх трэба “нармалізаваць”. Тут нават не прыдатнае слова мараль - гэта па-за межамі маралі. Гэта дэградацыя, дэбілізацыя грамадства, выяўленая на найвышэйшым узроўні. Я маю на ўвазе не толькі кіраўніка краіны. Я маю на ўвазе тых дэпутатаў (“дзякуй вам, Аляксандр Рыгоравіч, за каналізацыю!..”), міністраў, усіх гэтых, як выказаўся той жа Лукашэнка, высокаправасхадзіцельстваў, якія сядзелі і слухалі, і з кіцеляў, і са станікаў выпадалі, і млелі ад шчасця, што прысутнічаюць там, дзе іх зневажаюць. Бо размова на такім узроўні - гэта знявага. Але гэта знявага для людзей з годнасцю, а значыць, не для іх. Для іх тое, што адбылося - працэс набліжэнне да цела, якое прымае іх за сваіх, бо з чужымі яно хіба дазволіла б сабе такія жарты пра манахаў, гэткія анекдоты пра габрэяў?.. І самае страшнае, што ўжо дваццаць гадоў за такіх жа “сваіх” прымае Лукашэнка ўсіх беларусаў, і што большасць з іх прымае яго за “свайго”. Хіба гэта не вар’ятня, дзе ўжо хворыя ўсе - і санітараў не адрозніць ад пацыентаў? Скасячаных манахаў ад нармалізаваных іудзеяў...
Уладзімір Някляеў
Эти укоренившиеся взгляды превратились в веру, что делает весьма малоэффективными попытки по переубеждению главы страны. Послание-2015 показывает, что, несмотря на очередной острый кризис конца 2014-го — начала 2015-го, начавшуюся рецессию и болезненный удар по качеству жизни людей, Лукашенко продолжает свято верить в свою советскую экономическую «библию».... Оказывается, что у нас в экономике есть каста предприятий, проверять и контролировать которые, а также возбуждать в их отношении определенные действия можно исключительно с личного разрешения президента. Получается весьма избирательная практика правоприменения...
Ярослав Романчук
Белорусский политический режим заматерел, все взял под колпак и уже не нуждается по большому счету даже в имитации обратной связи...
Александр КЛАСКОВСКИЙ