Адразу прашу прабачэнне за некаторую магчымую рэзкасць і эмацыйнасць, але накіпела!
Пасля таго, як я прачытаў ваш артыкул "Когда придут наши" у мяне засталося шмат пытанняў да Вас. Зараз я паспрабую адказаць на Вашыя, як мне здаецца недарэчныя пытанні так і каментары. Хачу сказаць наступнае :
1. Чытаем :
" Совершенно очевидно, что Квятковский не один такой журналист в Беларуси, что в стране и за рубежом есть белорусы, которые совершенно сознательно, искренно и убежденно много лет подряд делят белорусский народ по некоему «классовому» признаку: есть «наши» и есть «не наши» в Беларуси."
Спадар Мандарын, ніхто не збіраецца дзяліць беларускі народ на "нашыя" і "вашыя". Няўжо не ведаеце, што сённяшняя ўлада ў Беларусі праводзіць палітыку русіфікацыіі, ці проста кажучы палітыку вынішчэння беларускай культуры і мовы і падменай нацынальных каштоўнасцей на псеўдакаштоўнасці (савецкія). У любой цывілізаванай краіне свету Дзяржава ў першую чагу клапоціцца пра захаванне і развіцце культуры і мовы тытульнай нацыі. Бо гэта натуральна, бо тое ёсць Падмурак, які фарміруе саму Дзяржаўнасць. Толькі вось ў Беларусі ад гэтага чамусьці пазбаўляюцца. Таму і назваць сённешнюю ўладу, менавіта ўладу, а не некаторую частку народу, "сваёй", ці гэта значыць беларускай па духу, асабіста я, як і многія іншыя беларусы, не змагу. Ды і да таго ж не сакрэт, што шмат людзей, якія займалі і зараз займаюць самыя вышэйшыя пасады ў сілавых структурах у прамым сэнсе не "нашы", гэта значыць чужынцы. Таму і такая ўлада будзе для любога шчырага Патрыёта і Грамадзяніна чужой! Вось менавіта такі сэнс на маю думку і ўклаў спадар Квяткоўскі.
2. Далей Вы пішаце :
"Разобраться с противоположной стороной" - это третий признак белорусского «нашизма». Назовем его условным термином «национализм-большевизм». Почему? Да потому, что «разобраться»- это дословно «разборки», а «разборки» - это вам не чаи гонять в кругу приятелей-денди на фоне лондонского сельского пейзажа в 5 часов по Гринвичу."
Досыць пужаць шаноўнае спадарства, досыць выдумляць. Ніводзін адэкватны чалавек, тым больш палітык не пойдзе на якіясьці рэпрэссіі прыхільнікаў прайграўшага лукашызму. Гэта поўная бязглуздзіцца! Гэта проста немагчыма! Які б не быў палітык пасля нашага калгаснага самадзержца, ён не адмовіцца ад тых жа ўпраўленцаў і сілавікоў, што былі пры старым рэжыме, не абыйдзецца без іх вопыту. Няўжо вы думаеце, што калі да ўлады прыйдуць гэтыя нацыяналісты, то ўсё адразу калёсаванне і гільятына на Кастрычніцкай? Нагадаю спадар Мандарын, Беларусь не ў Афрыцы і беларусы не азыяты, ды і жывем мы з Вамі сёння не ў сярэдявеччы! Хаця Бог яго ведае, магчыма і такое для асабліва адыёзных)). Я спадзяюся, што беларусы ўсе ж такі людзі цывілізаваныя. Таму безумоўна неабходная будзе люстрацыя, для кагосьці з гэтых https://www.posobniki.com
3. Далей чытаем :
"В общем, «не наших» в Беларуси очень много и их надо как-то ограничивать в правах, иначе никакой Эуропы тут не построишь."
Тут, прызнацца, я зусім не зразумеў што адкуль бярэцца і чаму. Нейкая поўная бздура і лухта! Як Вы прышлі да гэтае высновы і як вы іх палічылі застаецца невядома! Трэба быць або ідыётам, або наўмысна перакручваць усё. Мне здецца, што ўсё ж такі другое. Не, Мандарын - вы не ідыёт, а хутчэй крывадушнік і вялікі правакатар! Гэта менавіта Вы, спадар Мандарын, падзяляеце беларусаў, а не спадар Квяткоўскі! Нельга ўвогуле падзяляць беларусаў на расейскамоўных і беларускамоўных, ці, як некаторыя здзекліва называюць, "свядомых". Мы ўсе павінны быць разам у сваёй барацьбе з лукашызмам. Нельга жыць кадэбісцкім міфамі пра "злобных" нацыяналістаў, што прыйдуць да ўлады і будуць усіх катаваць і забіваць за няведанне беларускай мовы. Гэта смешна. Трэба разумець што гэта вельмі далікатнае пытанне, асабліва для беларусаў. Усё павінна быць толькі дабраахвотна. Але вось толькі дзяржслужбоўцы, СМІ, адукацыя, аб'явы і шыльды гэта абавязкова павінна быць па-беларуску. Дома хоць на ідіш, хоць на клентгонгскім твая справа. Калі рабіць гэта паступова, то гэта будзе зусім не цяжка. Я ўпэўнены, што калі будзе так, то праз 20-30 гадоў бальшыня беларусаў будзе размаўляць на Мове. Гэта трэба будзе зрабіць. Зрабіць дзеля таго, каб быць адбыцца як паўнавартасны Народ. А вось пра гэта падрабязней мы пагаворым у наступны раз. Але я зараз пра іншае.
Вывад : Здаецца тое, што я тут напісаў было відавочна ўсім, бо яно ляжыць на паверхні. Тады ўзнікае пытанне навота крывадушнічаць? Складваецца такое ўражанне, што, Вас, спадар Мандарын, з беларускамоўных напэўна нехта моцна пакрыўдзіў. Інакш не магчыма зразумець адкуль бярэцца такая не любоў і не павага да свайго? Ці можа Вам так цяжка вывучыць родную мову, што выдумваеце нейкія адгаворкі? Не хвалюйцеся беларуская мова вельмі лёгкая).
P.S. Выбачайце за магчымыя памылкі. Я выказаў сваё асабістае меркаванне. Я імкнуўся быць шчырым.