Настойліва прапаную (усім зацікаўленым) азнаеміцца і далучыцца да "нябачнага інтэрнэту." Калі нешта - карыстанне т.з. I2P дупу прыкрые дакладна.
Што гэтa такое i з чым гэтя ядуць?
I2P - гэтa аверлэйнай (ад слова "overlay") сетка, якая працуе паверх "абвыклага" інтэрнэта. Яна забяспечвае функцыянаванне ўнутры сябе розных вэб-сайтаў (тэхналогія eepsite), сістэм абмену імгненнымі паведамленнямі, поштай, і нават торэнт-трэкераў (ужо пра KAD і гаворка не ідзе, існуе, і ўжо даволі даўно: напрыклад iMule - порт ўсім знаёмага eMule на i2p, а торэнт-кліент vuze мае падтрымку гэтай сеткі, дазваляючы пампаваць як з яе, так і з звычайных трэкераў). Пры гэтым, увесь трафік зашыфраваны па самую дупу, анамізіраваны, і, наўогул, цалкам ізаляваны. Гэта азначае, што рэсурсы i2p наогул ніяк не звязаныя з рэсурсамі ў глабальнай сеткі, з нагоды імкнення да мінімізацыі уцечак і забеспячэння вельмі сур'езнай сакрэтнасці камунікацый.
Як пачаць.
Зпачатку cкантралюце, ці ёсць у вас на кампутары Java машына. Калі правяраць лянота, то проста ідзем на сайт http://www.java.com/ru/download/manual.jsp, спампоўваем і інсталюем. Потым ідзем на сайт http://www.i2p2.de/download_ru. Бачым "Усталёўка з нуля", (зараз актуальная вэрзыя I2P 0.7.11) - тыкаем на "спампаваць", захоўваем кудысьці на дыск.
Там унізе шчэ ёсць інфа "дзейства пасля усталявання" - вельмі раю прачытаць. Усталявалі - лезьце ў меню "пуск" - "Усе праграмы" - "I2P" - "Start I2P (no window)". Ну, увогуле-то, і ўсё. Прокся усталяваная і нартаваная. Зараз у вашым браўзэры адчыняйце адрэс: http://127.0.0.1:7657/index.jsp - і вы ўбачыце кансолю маршрутызатару (яна, дарэчы, есьць і на "паганай расейскай мове" ).
А далей - ужо самі
Маны вам у дапамогу
http://www.i2p2.de/index_ru.html
http://www.dontfear.ru/i2p-anonimnost-privyishe-vsego-zapusk-i-reshenie-problem/
http://habrahabr.ru/post/97827/
P.S.: Мясцовым тролям дзекаваць мне не абавязкова