Стратэгічныя кірункі

1. Праца ў інфармацыйным полі.

2. Стварэнне нацыянальна-патрыятычнай, незалежніцкай эліты, якая бярэ адказнасць за лёс беларускага народу: бізнес–эліты, палітычнай, культурніцкай, духоўнай, вайсковай.

3. Структурызацыя усяго беларускага грамадства.

4. Падрыхтоўка адмыслоўцаў.

5. Пранікненне ў міжнародныя структуры, бізнес, банкі і г.д.

6. Распрацоўка дэталёвай праграмы для будучага прэзыдэнта.

7. Распрацоўка тэхналёгій:

- пранікнення беларускіх тавараў на сусветны рынак;

- удзел ў інвестыцыйных праектах свету;

- авалодвання радовішчамі сыр’евых рэсурсаў;

- інвестыцый ў эканоміку іншых краінаў;

- працы банкаў ў сусветнай сістэме;

- размяшчэння сваіх кампаній ў іншых краінах.

8. Распрацоўка методык развіцця насельніцтва Беларусі

Стварэнне бізнес–эліты і яе структурызацыя.

а) Шляхі стварэння бізнес- эліты:

1. Станавіцца самім бізнесоўцамі:

- рабіць бізнес па-за межамі Беларусі;

- рабіць бізнес праз інтэрнэт;

- рабіць сумесны бізнес (далявы удзел) з сябрамі шляхецкага стану, якія пражываюць за мяжой.

2. Укладанне асабістых грашовых сродкаў ў інвестыцыйныя праекты.

3. Стварэнне сумесных з нашымі сябрамі праектаў (асабліва за мяжой) з беларускім кіраўніцтвам прадпрыемстваў, накіраваных на здабыццё сродкаў для выкупу прадпрыемстваў і абарону нацыянальных інтарэсаў.

4. Стварэнне сваіх фірм у прывабных краінах свету.

5. Стварэнне сеткі гандлёвых прадпрыемстваў ў заможных краінах свету.

6. Стварэнне свайго інвестыцыйнага фонду.

7. Стварэнне бізнес-школы для сяброў і бізнес-клубу.

8. Накіраванне моладзі на вучобу для пранікнення ў буйныя кампаніі свету і як канчатковая мэта – станавіцца гаспадаром гэтых кампаніяў.

Структурызацыя бізнес-эліты

1. Наладжванне кантактаў цераз прадпрыемствы, перацягненне кіраўніцтва прадпрыемстваў на бок нацыянальна-патрыятычнага руху.

2. Навучанне сяброў з свайго асяродку.

- стварыць школу бізнеса ў сваім асяродку практычнага навучання;

- стварыць бізнес–клуб для сяброў шляхецкага стану;

- стварыць інвестыцыйную кампанію з сяброў свайго асяродку;

- стварыць банк для сяброў шляхецкага стану.

Стварэнне палітычнай эліты:

- падбор сяброў, якія адпавядаюць якасцям шляхецкага стану;

- стварэнне шэрагу грамадскіх арганізацыяў з сяброў шляхецкага стану;

- стварэнне шматлікіх клубаў па інтарэсах;

- стварэнне партыі з сяброў шляхецкага стану;

- падрыхтоўка кандыдата ў прэзыдэнты.

Сетку разгалінаваць па ўсёй Беларусі, амаль што да вёсак.

Стварэнне культурніцкай эліты:

- падбор сяброў, якія адпавядаюць якасцям шляхецкага стану з культурніцкага асяродку;

- працаваць з ужо дзеючымі арганізацыямі, фінансуючы сумесныя праекты;

- стаць грантадаўцамі для культурніцкага асяродку;

Стварэнне духоўнай эліты:

- пошук святароў, якія згодныя адраджаць духоўнасць, асабліва на вёсцы;

- падрыхтоўка маладых святароў з шляхецкага стану;

- стварэнне цэркваў па ўсіх населеных пунктах.

Стварэнне ваеннай эліты:

- з вялікай засцярогай весці пошук патрыятычна-настроеных людзей з вайсковага асяродку;

- весці пошук сярод звольненых з войску, асабліва звяртаючы увагу на іх маральнае аблічча;

- праводзіць навучанне вайсковым навыкам сярод моладзі, уключаючы і дзяўчат;

- наведваць клубы, секцыі, якія навучаюць баявым мастацтвам;

- пры магчымасці, накіроўваць моладзь на навучанне ў замежжа ці стварыць школу для моладзі шляхецкага стану.

Структурызацыя беларускага грамадства:

- праз бізнес, што дазваляе ахопліваць прадпрыемствы і асобных людзей;

- праз грамадскія і палітычныя арганізацыі;

- праз культурніцкія асяродкі, кіно, тэатр, эстраду, літаратуру, вандроўкі і г.д.;

- праз царкву;

- праз вайсковую сферу.

Падрыхтоўка адмыслоўцаў:

- праз навучанне ў лепшых ВНУ свету;

- практычнае навучанне пры школах, створаных ў шляхецкім стане;

- у навучальных установах за мяжой, створаных ў шляхецкім стане;

- праз інтэрнэт;

- у летніх лагерах адпачынку;

Ажыццяўленне гэтага плану дазволіць беларускім нацыянальна-патрыятычным сілам стварыць ў грамадстве моцную высокаадукаваную, высокакультурную элітную групу, якая будзе вабіць сваімі поспехамі астатняе насельніцтва. Гэтая група павінна стаць прыкладам для грамадства, рухаючай сілай для прагрэсу. Без такой групы беларускую нацыю немагчыма вывесці з таго тупіку, у які яна заціснутая.

Ці ужо існуе група, якая узялася за выкананне гэтага плану.

Так, на сённяшні дзень ужо існуе невялікая група, якая адпрацоўвае тэхналогіі, дапапожнікі, як дасягнуць поспехаў ў гэтай справе.

Мы заклікаем усе нацыянальна-патрыятычныя сілы – як арганізацыі, так і асоб – аб’яднацца вакол гэтай ідэі, не чакаць нейкіх асобых рашэнняў, не чакаць дапамогі ні з Захаду, ні з Усходу, а дзейнічаць самастойна, пашыраць свае групы і злівацца ў адзіную сілу.