У панядзелак, 16 лютага, Літва ўрачыстымі мерапрыемствамі, канцэртамі, выставамі і традыцыйнымі вогнішчамі адзначае Дзень аднаўлення дзяржавы.
«Дзень нараджэння дзяржавы — свята ўсёй Літвы. Традыцыйныя мерапрыемствы 16 лютага і арыгінальныя грамадзянскія ініцыятывы выказваюць нашу падзяку людзям, якія адважыліся зацвердзіць нашу свабоду і аднавіць дзяржава. Хай свабода звініць і згуртуе літоўцаў ва ўсім свеце»,
— сказала ў віншавальнай прамове прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ
Прэзідэнт раніцай на могілках Роса ўшанавала памяць сігнатараў Акту незалежнасці 16 лютага, а пазней у прэзідэнцкай адміністрацыі ўручыла дзяржаўныя ўзнагароды.
Апоўдні прэзідэнт будзе ўдзельнічаць у цырымоніі ўзняцця сцягоў краін Балтыі на плошчы Даўканта.
Пасля цырымоніі ў Кафедральным саборы пройдзе імша.
Паводле novychas.info