Спеўны сход разаз з Турагенцтвам "Дэльфін Груп" запрашае ў вандроўку “Старавіленскі шлях. Мелодыя стагоддзяў”.
Вандроўка прымеркаваная да 250-годдзя Міхала Клеафаса Агінскага - нашага славутага земляка!
Маршрут вандроўкі:
Мінск-Маладзечна – Залессе — Смаргонь — Солы — Астравец — Гервяты-Мінск.
Падчас вандроўкі мы наведаем цікавыя мясціны, паслухаем выступ прафесійнага экскурсавода Яўгеніі Дуко.
Таксама мы разам з Сяргеем Доўгушавым будзем вучыцца спяваць рамансы Агінскага і зладзім на сядзібе Агінскага "Спеўны сход".
Кошт вандроўкі - 395 тыс. рублёў.
Запіс па тэлефонах +375297089518, +375447104368
Група вандроўкі: https://vk.com/vandrouka2015