Агульнабеларуская дыктоўка ў Варшаве
23 лютага з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы а 18 гадзіне ў Collegium Civitas (Aula А, XII паверх., PKiN, pl. Defilad 1, Warszawa) адбудзецца агульнабеларуская дыктоўка.
Беларусы і прыхільнікі беларускай мовы ва ўсім сьвеце пішуць вялікую дыктоўку, галоўнай мэтай якой зьяўляецца папулярызацыя і падтрымка беларускай мовы.
"Беларуская Нацыянальная Памяць" запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у гэтай важнай і ганаровай падзеі.