Місія ЗБСу – выхаваньне беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі.
Мэтамі арганізацыі зьяўляюцца падвышэньне грамадзкай актыўнасьці, інтэлектуальнага і культурнага ўзроўню студэнтаў, пашырэньне ўжываньня беларускай мовы ў сфэры адукацыі і навукі, абарона правоў і інтарэсаў студэнтаў, рэфармаваньне сыстэмы адукацыі, скіраванае на падвышэньне ўзроўню і эфэктыўнасьці навучаньня.
Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў стваралася як антыкамуністычная моладзевая арганізацыя.
ЗБС паўстаў напрыканцы 80-ых гадоў як вынік працы нефармальных студэнцкіх груп, якія існавалі ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, мэдыцынскім і пэдагагічным інстытутах.
Ад пачатку свайго існаваньня ЗБС прымаў актыўны ўдзел у штодзённым жыцьці студэнтаў, арганізоўваў кампаніі супраць ідэалягізацыі адукацыі, акцыі пратэсту супраць вывучэньня гісторыі камуністычнай партыі ў якасьці абавязковага прадмету.
У 1992 годзе ЗБС быў афіцыйна зарэгістраваны.ЗБС уваходзіць ў Асамблею няўрадавых дэмакратычных арганізацый, якая аб’ядноўвае прадэмакратычныя беларускія NGO, а таксама зьяўляецца сябрам Нацыянальнай рады беларускіх моладзевых і дзіцячых грамадзкіх аб’яднанняў “Альтэрнатыўная моладзевая платформа (палітыка) ”. Акрамя гэтага, ЗБС уваходзіць у сетку InMOE (Ініцыятывы Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы) і зьяўляецца паўнапраўным сябрам European Students’ Union (Эўрапейскага студэнцкага зьвязу). ЗБС не зьяўляецца палітычнай арганізацыяй, аднак сябры ЗБС маюць права вольна выказваць свае палітычныя погляды.
Тое, што аб’ядноўвае збсаўцаў - гэта наша беларускаць. Мы любім родную мову, мы любім сваю краіну. Мы студэнты, якія не жадаюць марна праводзіць свой час ва ўніверсітэце за партай. Акрамя атрымання адукацыі ў студэнта яшчэ есць міліен магчымасцей для асабістага самаразвіцця