Белорусский Свободный Форум Сайта Белорусский Партизан

Белорусский Свободный Форум

Объявление

НАШ ФОРУМ ВЫСТУПАЕТ ЗА АКТИВНОЕ СОТРУДНИЧЕСТВО С ДРУГИМИ ОБЩЕСТВЕННЫМИ ТРИБУНАМИ

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » Белорусский Свободный Форум » Вітаю! » Калі-небудзь я распавяду гэтую гісторыю падрабязна.


Калі-небудзь я распавяду гэтую гісторыю падрабязна.

Сообщений 1 страница 4 из 4

1

У кожнага народа ёсць такі пантэон.

http://forumupload.ru/uploads/0014/f6/23/2/t57463.jpghttp://forumupload.ru/uploads/0014/f6/23/2/t18240.jpg

Пакуль жа магу сказаць толькі, што мне вельмі непрыемна чуць, як нобелеўская лаўрэатка называе маю краіну «краінай паліцаяў». Чалавек мусіць думаць, што кажа і якія наступствы будзе мець прамоўленае. Тым больш калі гэты чалавек — нобелеўскі лаўрэат. Вось гэта было вельмі проста прадказаць, і я не ўпэўнены, што менавіта сюды імкнулася Святлана Аляксандраўна.

Адной з прычынаў, чаму мова газеты «Праўда» ўзору 1944 года зноў стала папулярнай сёння, з’яўляецца жаданне аднавіць героіку і варожасць той вайны. Чорна-белую сістэму, уласцівую любому ўзброенаму канфлікту.

Бо ездзячы на тэрміналогіі бойкі, што скончылася 75 гадоў таму, вельмі проста пачынаць новыя войны. Называць кагосьці «акупантамі» ці «фашыстамі», «бандэраўцамі». Мы ўсе памятаем, як пад пачатак вайны на ўсходзе Украіны абодва бакі з асалодай нацягвалі найменне «фашыстаў» на тых, хто ім супрацьстаяў.

То самае неразумнае, што можна рабіць у ХХІ стагоддзі, — браць спрошчаныя ярлыкі адгрымелай эпохі і навешваць на сваю радзіму самастойна.

Казаць, што Беларусь — «краіна паліцаяў», — тое самае, што празываць Нямеччыну краінай нацыстаў, Італію — жытлом фашыстаў, Украіну — логавам бандэраўцаў.

Я наогул здзіўляюся, адкуль у галовах сучаснікаў паўстаў гэты прыкры выбар: нібыта беларус можа быць ці паліцаем, ці партызанам. Мы пражываем свае жыцці ў логіцы ці то супраціву, ці то калабарацыі, хранічна забываючы, што супраціў і калабарацыя ўжывальныя толькі да сітуацыі акупацыі.

Маючы сваю ўласную дзяржаву ўжо 25 гадоў, мы мусілі б паводзіцца і думаць па-іншаму. Акупацыя, усе яе віды, скончылася. Беларусь — не краіна партызан. Беларусь — не краіна паліцаяў. Беларусь — гэта краіна беларусаў, краіна рускіх, краіна палякаў, краіна ўкраінцаў, літоўцаў, татар — усіх этнасаў, якім цікава жыць на нашай тэрыторыі. Усе разам мы робім агульную справу, будуючы сад, у квітненні якога хацелі б бачыць будучыню сваіх дзяцей.

Пры чым тут акопы? Адкуль увесь час бярэцца Марат Казей з гранатай і Паўлік Марозаў, гатовы «стукануць» на бацькоў-кулакоў ці паліцаяў?

Так, часцяком сістэма тут паводзіла сябе так, быццам яе насельнікі — прыхадні з іншых мясцін. Быццам яны дзейнічаюць у варожым атачэнні людзей, узгадаваных у іншай ідэалогіі. І таму без лютавання рэпрэсій, без паказальных судовых расправаў, без вязніцы і астрогу яна не вытрывае. Але чаму гэтыя істэрыкі мусіць падтрымліваць інтэлігенцыя? Чаму з тысячагоддзяў беларускай гісторыі мы мусім увесь час вяртацца да моманту, калі адна акупацыя змянілася іншай акупацыяй, адкрываючы дарогу пакручастым лёсам кшталту Геніюш ці Арсенневай?

Героіка нацыянальнай самасці пішацца праз гісторыі самаахвяравання. Пантэон людзей, якія заклалі этычную сістэму, якую ты сам гатовы пераймаць, умяшчае ў сябе тых, хто, аказаўшыся перад балючым выбарам, паклаў сваё жыццё, не разважаючы, ці ацэняць сучаснікі і нашчадкі.

У кожнага народа ёсць такі пантэон.

І толькі ў беларусаў Каліноўскі аказваецца «спрэчнай фігурай», якой нават гіпатэтычна не знаходзіцца месца для труны на радзіме. І толькі ў беларусаў самаідэнтыфікацыя вядзецца з паліцаямі, якія дапамагалі акупантам прыгнятаць і нішчыць свой народ.

Я не жыў «усё жыццё ў краіне паліцаяў».

Я жыў сярод суайчыннікаў, якім тэлевізар, культура і «лідары меркаванняў» заміналі помніць, дзе чорнае, а дзе белае.

Я не хачу працягваць гульню папярэднікаў.

То дазвольце нагадаць: Другая сусветная скончылася.

Яна не была самай лютай вайной тут, бо падчас яе загінуў кожны трэці, а падчас «Невядомай вайны» (ці «Крывага патопу» 1654–1667 гадоў) тут загінуў кожны другі.

Але яшчэ раз: гэтыя войны скончыліся.

Мы жывём у мірны час, і наша задача — гэты мір захаваць. То адкінем усе віды варожасці.

У тым ліку самую папулярную варожасць беларусаў — варожасць да сябе.

Віктар Марціновіч,budzma.by

0

2

Па стане на 2018 год, у Беларусі было 2813 школ, з якіх 1220 — у гарадах, і 1593 — у сельскай мясцовасці. Школ з беларускай мовай навучання Мінадукацыі налічыла 1282 — гэта сапраўды 45,5% ад агульнай колькасці.

З гэтых 1282 школ 1207 размяшчаліся ў сельскай мясцовасці, і толькі 75 — у гарадах. Па факце гэта азначае, што амаль усе сельскія школы — беларускамоўныя, а амаль усе гарадскія — рускамоўныя. А цяпер увага: у гарадскіх школах у Беларусі навучаецца амаль у пяць разоў больш людзей, чым у вясковых! Адсюль і бярэцца перакос. Беларускамоўных сельскіх школ пакуль што шмат — але вучняў там нашмат менш, чым у рускамоўных гарадскіх.

0

3

не прайшло і 5 гадоў, як на форуме сталі па беларуску пісаць

0

4

здравствуйте! я представляю университет: Карагандинский  технический университет. вы можете пройти по ссылке https://www.kstu.kz/ и ознакомиться с материалами. Спасибо за ваше внимание!

0


Вы здесь » Белорусский Свободный Форум » Вітаю! » Калі-небудзь я распавяду гэтую гісторыю падрабязна.