Белорусский Свободный Форум Сайта Белорусский Партизан

Белорусский Свободный Форум

Объявление

НАШ ФОРУМ ВЫСТУПАЕТ ЗА АКТИВНОЕ СОТРУДНИЧЕСТВО С ДРУГИМИ ОБЩЕСТВЕННЫМИ ТРИБУНАМИ

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » Белорусский Свободный Форум » Что волнует общественность? » Мікола Статкевіч: Пра верагоднасць легітымізацыі


Мікола Статкевіч: Пра верагоднасць легітымізацыі

Сообщений 1 страница 4 из 4

1

Легітымізацыя рэжыму паскорыць і “загніванне” беларускага грамадства.

Прачытаў артыкул П. Знаўца ў №39 “Народнай Волі”. Згодзен з аўтарам, што легітымізацыя рэжыму ў выніку прэзідэнцкіх выбараў нясе дадатковую пагрозу нашай незалежнасці.
Убачыць у чалавеку, які 20 гадоў паслядоўна знішчае апірышча незалежнасці ў грамадстве, гаранта гэтай незалежнасці можна толькі з вялікага перапуду.

Легітымізацыя рэжыму паскорыць і “загніванне” беларускага грамадства.

Калі лідэры еўрапейскіх дзяржаваў, што ўспрымаюцца ўвасабленнем ідэалаў свабоды, будуць прымаць кіраўніка беларускага рэжыму, як легітымнага прэзідэнта, то для многіх у нашай краіне гэта будзе доказам, што гэтыя ідэалы, як і ўсе астатнія – лухта. Не кажу ўжо пра настрой тысячаў тых, хто шмат чым ахвяраваў дзеля свабоды.

Але не магу пагадзіцца з Паўлам, што ўдзел у выбарах апазіцыі аўтаматычна вядзе да легітымізацыі, а байкот – не.

Усё залежыць ад таго, які гэта ўдзел, і які байкот.

У сакавіку 2006 года масавая акцыя пратэсту, хай і “злітая” кандыдатамі, супраціў моладзі, якая арганізавала намётавы лагер на Кастрычніцкай плошчы, а потым і арышт кандыдата Алякасндра Казуліна, зрабілі легітымізацыю тых выбараў немагчымай.

Разгон у снежні 2010 года масавай акцыі пратэсту і арышт большасці кандыдатаў не дазволілі некаторым вельмі “практычным” еўрапейскім палітыкам дамагчыся прызнання тагачасных выбараў. Свет заўсёды на баку тых, хто змагаецца за сваю свабоду і ігнаруе тых, хто прымае ролю “народца”.

Заходнія краіны цудоўна ладзілі з многімі арабскімі “царкамі”, але адразу змянілі сваё стаўленне, калі падданыя тых пачалі барацьбу за свае правы.

Зараз беларускаму рэжыму дзеля прарыву ў адносінах з Захадам дастаткова толькі прадэманстраваць “заўважны прагрэс” у правядзенні “выбараў”. Гэта значыць, паставіць сабе крыху меньшы працэнт галасоў у праігнараваць мажлівую акцыю пратэсту.

Але ж ніхто з патэнцыйных кандыдатаў і не збіраецца арганізаваць дзейсны пратэст.

У якасці “адмазкі” выкарыстоўваецца жупел расійскага ўзброенага ўмяшальніцтва. Хоць такое ўмяшальніцтва магчымае толькі як рэакцыя на пераможную рэвалюцыю. Пара разбітых дзвярэй і нават некалькі зламаных кустоў у 2010-м яго ж не выклікалі.

Не справа мітынгу на плошчы вызначаць геапалітычны вектар развіцця краіны. Гэта функцыя дэмакратычна абранага парламента. А прыхільнікі якога вектару былі б там у большасці, калі б свабодныя выбары адбыліся зараз, расійскае кіраўніцтва ведае. Таму не думаю, што акцыі з патрабаваннем дэмакратычных выбараў яго асабліва напружваюць. Не кажучы ўжо пра імавернасць іх поспеху ў бліжэйшы час.

Усе без выключэння альтэрнатыўныя кандыдаты гатовыя згуляць па правілам рэжыму.

Што казаць, калі нават самы смелы з іх ніводнага разу не пераступіў мяжу (умоўна назавем яе “бардзюр”) паміж адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасцю за вулічныя акцыі. А пра астатніх і гаварыць няма чаго.

Просты няўдзел апазіцыі ў выбарах таксама не можа перашкодзіць легітэмізацыі рэжыма.

Бо, калі няма ні доказаў фальсіфікацый, ні, адпаведна, акцый пратэсту супраць іх, то за што тады не прызнаваць выбары?

Байкот можа быць нагодай для непрызнання выбараў, калі яго прычына – незаконная адмова ў рэгістрацыі апазіцыйных кандыдатаў ці асноўных з іх. Ініцыятыва па вылучэнню адзіным кандыдатам палітыка, што мае “палітычную” судзімасць, ці нават з’яўляецца палітвязнем, адпавядае гэтаму варыянту. Калі дэмакратычныя краіны не прызнаюць законнай судзімасць ці зняволенне, то і прызнаць іх у якасці законнай прычыны для адмовы ва ўдзеле ў выбарах яны не могуць. Да таго ж, калі судзімасць ці зняволенне звязаныя з мінулымі выбарамі,то гэта дадаткова высвечвае стан беларускай палітычнай сістэмы.

Але беларуская апазіцыя не падтрымала такую стратэгію.

І цяпер удзел у “выбарах” толькі апазіцыйных зіц-кандыдатаў робіць перспектыву легітымізацыі рэжыму цалкам рэальнай.

Магілёў, турма №4 май 2015

P.S. Напісаў яшчэ ў траўні. Мушу дадаць, што ў такіх умовах спроба некаторых арганізацый вылучыць кандыдатам аўтара гэтых радкоў пакуль выглядае больш маральнай, чым маючай практычны эфект, альтэрнатывай. Але, стаўленне да яе і да іншых выбарчых стратэгій можна лічыць своеасаблівым тэстам, які дапаможа беларускаму грамадству зразумець, хто ёсць хто ў нашай апазіцыі. І, магчыма, будзе спрыяць фарміраванню ў ёй дзеяздольнага ядра.

0

2

Политические игры с фейковым кандидатом

Почти два года одна из оппозиционных структур – гражданская инициатива «Говори правду» - проводила политическую кампанию под названием «Народный референдум». Я эту инициативу особо не критиковал. Полагал, что как пользы, так и вреда от неё – никакого. Точно как в песне Высоцкого «Про козла отпущения», где о козле и его тихих, незаметных шалостях говорится: «Толку с него было, правда, – как с козла молока. Но вреда, однако – тоже никакого!»

Не видели подвоха и не подозревали ни о чем и журналисты.

Но вот на недавнем заседании ЦК БСДП (Грамада) я и другие партийцы с удивлением узнали, что заявленные и вроде как собранные за два года аж 120 тысяч подписей (что весьма сомнительно) на самом деле собирались не для референдума, а под кандидата в президенты от этой гражданской инициативы. Создавая ему заблаговременно, так сказать, электоральную базу. А таковым кандидатом, как известно, неожиданно для всех стала никому не известная Татьяна Короткевич, которая была рядовым членом БСДП (Грамада) и ничем себя не проявила.

Более того, в своё время она фактически отказалась возглавить районную организацию БСДП по Октябрьскому району г. Минска. Организация осталась без своего руководителя Миколы Лавицкого - одного из основателей партии. Он сменил место жительства и переехал в другое место.

Микола Лавицкий потом объяснял, что Татьяна Короткевич твёрдо обещала ему придти на отчетно-выборный сход Октябрьской районной организации БСДП. Но своего слова не сдержала. И даже не соизволила позвонить и объяснить свою позицию ветерану партии, искреннему и честному человеку Миколе Лавицкому.

Ну да ладно. Всё бы ничего, если бы эта электоральная база людей с активной гражданской позицией создавалась под единого кандидата от всей оппозиции режиму Лукашенко. И определенные надежды на это были, так как гражданскую инициативу «Говори правду» возглавлял самый рейтинговый из оставшихся в Беларуси оппозиционных политиков - экс-кандидат в президенты 2010 года поэт Владимир Некляев.

Именно Владимир Некляев при поддержке других оппозиционных структур мог стать тем единым и единственным кандидатом от всей белорусской оппозиции, который в создавшихся специфических условиях отсутствия реальных выборов мог бы действительно собрать более ста тысяч подписей.

И тогда бы вся оппозиция сформулировала бы мощное послание и белорусскому народу, и международной общественности, в основе которого подтверждение отсутствия в Беларуси не только свободных выборов, но и минимальных условий для их проведения. И о правовой невозможности с точки зрения международных европейских стандартов участия в них Александра Лукашенко. О том, что в пятый или шестой раз подряд баллотироваться в президенты – это просто недопустимо! Это попирает все устоявшиеся нормы и стандарты европейской демократии и т.д. и т.п.

Но этого не произошло. Владимира Некляева, как говорят, «съели» свои же соратники. Он не выдержал подковёрных интриг и циничных действий не только отдельных представителей оппозиции, но и лиц из своего окружения. Т.е. тех, на кого он полагался, и кто должен был подставить ему плечо. Имеется ввиду прежде всего заместитель координатора кампании «Говори правду» и её финансовый менеджер Андрей Дмитриев.

Павел Знавец:

Не путаться во лжи

0

3

Диагноз и надгробная плита.

0

4

При этом замалчивается одно важное обстоятельство -- эти выборы проходят без учета оценки международными правозащитными организациями, ОБСЕ, а также правительствами демократических стран мира референдумов 1996 и 2004 годов, результаты которых признаны нелегитимными. Это значит, что никто не имеет законного права избираться на пост президента более чем за два срока.

0


Вы здесь » Белорусский Свободный Форум » Что волнует общественность? » Мікола Статкевіч: Пра верагоднасць легітымізацыі