Белорусский Свободный Форум Сайта Белорусский Партизан

Белорусский Свободный Форум

Объявление

НАШ ФОРУМ ВЫСТУПАЕТ ЗА АКТИВНОЕ СОТРУДНИЧЕСТВО С ДРУГИМИ ОБЩЕСТВЕННЫМИ ТРИБУНАМИ

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » Белорусский Свободный Форум » Что волнует общественность? » Спэцдакладчык ААН падвёў «вынікі году» ў Беларусі


Спэцдакладчык ААН падвёў «вынікі году» ў Беларусі

Сообщений 1 страница 4 из 4

1

2015-ы будзе ключавым годам для Беларусі. Перасьлед праваабаронцаў і рэпрэсіі супраць СМІ не дазваляюць казаць пра ейнае паляпшэньні. Пра гэта заявіў адмысловы дакладчык Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў па пытаньні аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харасьці.

Ягоны даклад апублікаваны на сайце Вярхоўнага прадстаўніка ААН па правах чалавека.

“У 2014 годзе ўрад Беларусі прыклаў некаторыя намаганьні, каб зьнізіць напружанасьць у рэгіёне. Тым не менш, нягледзячы на чаканьні міжнароднай супольнасьці, выяўленыя як на двухбаковым, гэтак і на шматбаковым роўні, сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не паказвае ніякіх прыкметаў паляпшэньня, – гаворыцца ў дакумэнце. – Перасьлед праваабаронцаў і рэпрэсіі ў дачыненьні да незалежных журналістаў працягваліся на працягу году. У сьнежні былі прынятыя праўкі ў Закон аб СМІ, якія забясьпечылі поўны кантроль з боку дзяржавы над усімі сайтамі. У краіне па-ранейшаму выносяцца й прыводзяцца ў выкананьне сьмяротныя прысуды“.

Права на свабоду мірных сходаў і асацыяцыяў у Беларусі па-ранейшаму значна абмежаванае.

“Жорсткія меры й разгон дэманстрацыяў прывялі да павелічэньня колькасьці адвольных затрыманьняў і так званых прэвэнтыўных арыштаў прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці, – адзначае Міклаш Харасьці. – Адзін з актывістаў – Павал Вінаградаў – быў арыштаваны пятнаццаць разоў у гэтым годзе.

Выпадак Алены Танкачовай дэманструе паўсюдны перасьлед праваабаронцаў“.

Спэцдакладчык ААН адзначае ўзмацненьне рэпрэсіяў у дачыненьні да журналістаў і незалежных СМІ.

“Як паведамляла прадстаўніца АБСЭ па пытаньнях свабоды прэсы Дуня Міятавіч 12 сьнежня, у другой палове году ўзмацніўся перасьлед незалежных журналістаў і сябраў Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ). Дзясяткі аўтараў інтэрнэт-паведамленьняў, якія ўтрымлівалі фатаграфіі, зробленыя на вуліцах, былі аштрафаваныя нібыта за парушэньне правілаў аб публічных сходах.

Зь 19 сьнежня беларускія ўлады блякуюць асноўныя незалежныя сайты Беларусі – Charter97.org, БелаПАН, naviny.by, «Беларускі партызан», і некаторыя іншыя.

Радыкальна новы этап уціску на свабоду выказваньняў адзначаны праўкамі да Закону аб СМІ, прынятымі ў “парлямэнце” 17 і 18 сьнежня без якіх-небудзь кансультацыяў з грамадзкасьцю й на закрытых паседжаньнях. Яны ставяць практычна ўсе формы інтэрнэт-камунікацыяў пад наўпростую цэнзуру з боку дзяржавы. Законапраэкт стварае “ўсеабдымны рэестар распаўсюднікаў інфармацыі” і абавязвае інфармацыйныя рэсурсы прасіць дазвол на працу ў “працэсе рэгістрацыі”.

Новыя правілы ўскладаюць адказнасьць на сайты за любы матэрыял альбо камэнтар, які можа лічыцца “шкодным для інтарэсаў дзяржавы”. Гэта дазваляе дзяржаўным ворганам выносіць папярэджаньні. СМІ, якія атрымалі іх, могуць быць выдаленыя з базы дадзеных і такім чынам страціць “права на распаўсюд інфармацыі”. Акрамя таго, закон абмяжоўвае замежную ўласнасьць у любым СМІ да 20% капіталу”, – гаворыцца ў дакладзе.

Міклаш Харасьці адзначае, што Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, якая захоўвае сьмяротнае пакараньне. У 2014 годзе яна правяла тры пакараньня, апошнае зь якіх – у кастрычніку.

Таксама ён заявіў, што ворганы ўлады Беларусі павінны паважаць абавязальніцтвы, узятыя імі й выконваць рэкамэндацыі, зробленыя з дапамогай мэханізмаў ААН па правах чалавека.

“У маім апошнім дакладзе Генэральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў я зрабіў шэраг рэкамэндацыяў ураду для стварэньня бясьпечных і спрыяльных умоваў для праваабаронцаў і павагі да права на свабоду асацыяцыяў, сходаў і выказваньня меркаваньняў і прапанаваў сваю падтрымку для іхнае рэалізацыі, – адзначыў ён. – Урад ніяк не адрэагаваў на маю прапанову. Адной з прынятых рэкамэндацыяў былі гарантыі свабоды аб’яднаньняў і выказваньня меркаваньняў, у тым ліку для прэсы, праваабаронцаў, палітычных партыяў, грамадзкіх арганізацыяў і прафсаюзаў.

2015-ы будзе ключавым годам для Беларусі з-за прэзыдэнскіх выбараў, якія павінны прайсьці ўвосень. Свабода сходаў, асацыяцыяў і выказваньня зьяўляюцца перадумовамі для правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў. Ўрад павінен ужо цяпер прывесьці заканадаўства й практыку ў адпаведнасьць зь міжнароднымі стандартамі, а таксама гарантаваць незалежнасьць арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці й сродкаў масавай інфармацыі, падаючы ім магчымасьць працаваць легальна й без прыгнёту альбо рэпрэсіяў”.

Міклаш Харасьці падкрэсліў, што па-ранейшаму гатовы супрацоўнічаць з урадам Беларусі ў рэалізацыі рэкамэндацыяў, пра якія гаворыцца ў дакладзе.

0

2

Як ідэоляг у Беларусі “камандуе антыканстытуцыйным парадам” … Навошта мясцовыя выканкамы працягваюць тарпэдаваць Асноўны Закон краіны й парушаць фундамэнтальныя правы грамадзянаў? Чаму відавочныя супярэчнасьці заканадаўства год за годам не выпраўляюцца, а грамадзяне з-за гэтага пазбаўленыя ўласнага Канстытуцыйнага права?! Чаму ідэолягу дагэтуль дазволена ігнараваць канстытуцыйным правам і грамадзянскім статусам кожнага беларуса ... Прыйшоў час спыніць практыку, калі пазбаўлены нацыянальнай годнасьці й дзяржаўнай адказнасьці ідэоляг працягвае кіраваць антыбеларускім па сутнасьці “антыканстытуцыйным парадам” у Беларусі!

0

3

http://sf.uploads.ru/t/NFybc.jpg

0

4

Міклаш Харасьці. Кто этот человек? Хотелось бы подробнее.

0


Вы здесь » Белорусский Свободный Форум » Что волнует общественность? » Спэцдакладчык ААН падвёў «вынікі году» ў Беларусі