Белорусский Свободный Форум Сайта Белорусский Партизан

Белорусский Свободный Форум

Объявление

НАШ ФОРУМ ВЫСТУПАЕТ ЗА АКТИВНОЕ СОТРУДНИЧЕСТВО С ДРУГИМИ ОБЩЕСТВЕННЫМИ ТРИБУНАМИ

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.



Лясны Брат:

Сообщений 1 страница 2 из 2

1

Адразу прашу прабачэнне за некаторую магчымую рэзкасць і эмацыйнасць, але накіпела!

Пасля таго, як я прачытаў ваш артыкул "Когда придут наши" у мяне засталося шмат пытанняў да Вас. Зараз я паспрабую адказаць на Вашыя, як мне здаецца недарэчныя пытанні так і каментары. Хачу сказаць наступнае :

1. Чытаем :

" Совершенно очевидно, что Квятковский не один такой журналист в Беларуси, что в стране и за рубежом есть белорусы, которые совершенно сознательно, искренно и убежденно много лет подряд делят белорусский народ по некоему «классовому» признаку: есть «наши» и есть «не наши» в Беларуси."

Спадар Мандарын, ніхто не збіраецца дзяліць беларускі народ на "нашыя" і "вашыя". Няўжо не ведаеце, што сённяшняя ўлада ў Беларусі праводзіць палітыку русіфікацыіі, ці проста кажучы палітыку вынішчэння беларускай культуры і мовы і падменай нацынальных каштоўнасцей на псеўдакаштоўнасці (савецкія). У любой цывілізаванай краіне свету Дзяржава ў першую чагу клапоціцца пра захаванне і развіцце культуры і мовы тытульнай нацыі. Бо гэта натуральна, бо тое ёсць Падмурак, які фарміруе саму Дзяржаўнасць. Толькі вось ў Беларусі ад гэтага чамусьці пазбаўляюцца. Таму і назваць сённешнюю ўладу, менавіта ўладу, а не некаторую частку народу, "сваёй", ці гэта значыць беларускай па духу, асабіста я, як і многія іншыя беларусы, не змагу. Ды і да таго ж не сакрэт, што шмат людзей, якія займалі і зараз займаюць самыя вышэйшыя пасады ў сілавых структурах у прамым сэнсе не "нашы", гэта значыць чужынцы. Таму і такая ўлада будзе для любога шчырага Патрыёта і Грамадзяніна чужой! Вось менавіта такі сэнс на маю думку і ўклаў спадар Квяткоўскі.

2. Далей Вы пішаце :

"Разобраться с противоположной стороной" - это третий признак белорусского «нашизма». Назовем его условным термином «национализм-большевизм». Почему? Да потому, что «разобраться»- это  дословно «разборки», а «разборки» - это вам не чаи гонять в кругу приятелей-денди на фоне лондонского сельского пейзажа в 5 часов по Гринвичу."

Досыць пужаць шаноўнае спадарства, досыць выдумляць. Ніводзін адэкватны чалавек, тым больш палітык не пойдзе на якіясьці рэпрэссіі прыхільнікаў прайграўшага лукашызму. Гэта поўная бязглуздзіцца! Гэта проста немагчыма! Які б не быў палітык пасля нашага калгаснага самадзержца, ён не адмовіцца ад тых жа ўпраўленцаў і сілавікоў, што былі пры старым рэжыме, не абыйдзецца без іх вопыту. Няўжо вы думаеце, што калі да ўлады прыйдуць гэтыя нацыяналісты, то ўсё адразу калёсаванне і  гільятына на Кастрычніцкай? Нагадаю спадар Мандарын, Беларусь не ў Афрыцы і беларусы не азыяты, ды і жывем мы з Вамі сёння не ў сярэдявеччы! Хаця  Бог яго ведае, магчыма і такое для асабліва адыёзных)). Я спадзяюся, што беларусы ўсе ж такі людзі цывілізаваныя. Таму безумоўна неабходная будзе люстрацыя, для кагосьці з гэтых https://www.posobniki.com

3. Далей чытаем :

"В общем, «не наших» в Беларуси очень много и их надо как-то ограничивать в правах, иначе никакой Эуропы тут не построишь."

Тут, прызнацца, я зусім не зразумеў што адкуль бярэцца і чаму. Нейкая поўная бздура і лухта! Як Вы прышлі да гэтае высновы і як вы іх палічылі застаецца невядома! Трэба быць або ідыётам, або наўмысна перакручваць усё. Мне здецца, што ўсё ж такі другое. Не, Мандарын - вы не ідыёт, а хутчэй  крывадушнік і вялікі правакатар! Гэта менавіта Вы, спадар Мандарын, падзяляеце беларусаў, а не спадар Квяткоўскі! Нельга ўвогуле падзяляць беларусаў на расейскамоўных і беларускамоўных,  ці, як некаторыя здзекліва называюць, "свядомых". Мы ўсе павінны быць разам у сваёй барацьбе з лукашызмам. Нельга жыць кадэбісцкім міфамі пра "злобных" нацыяналістаў, што прыйдуць да ўлады і будуць усіх катаваць і забіваць за няведанне беларускай мовы. Гэта смешна. Трэба разумець што гэта вельмі далікатнае пытанне, асабліва для беларусаў. Усё павінна быць толькі дабраахвотна. Але вось толькі  дзяржслужбоўцы, СМІ, адукацыя, аб'явы і шыльды гэта абавязкова павінна быць па-беларуску. Дома хоць на ідіш, хоць на клентгонгскім твая справа. Калі рабіць гэта паступова, то гэта будзе зусім не цяжка. Я ўпэўнены, што калі будзе так, то праз 20-30 гадоў бальшыня беларусаў будзе размаўляць на Мове. Гэта трэба будзе зрабіць. Зрабіць дзеля таго, каб быць адбыцца як паўнавартасны Народ. А вось пра гэта падрабязней мы пагаворым у наступны раз. Але я зараз пра іншае.

Вывад : Здаецца тое, што я тут напісаў было відавочна ўсім, бо яно ляжыць на паверхні. Тады ўзнікае пытанне навота крывадушнічаць? Складваецца такое ўражанне, што, Вас, спадар Мандарын, з беларускамоўных напэўна нехта моцна пакрыўдзіў. Інакш не магчыма зразумець адкуль бярэцца такая не любоў і не павага да свайго? Ці можа Вам так цяжка вывучыць родную мову, што выдумваеце нейкія адгаворкі? Не хвалюйцеся беларуская мова вельмі лёгкая).

P.S. Выбачайце за магчымыя памылкі. Я выказаў сваё асабістае меркаванне. Я імкнуўся быць шчырым.

0

2

lisa 14:21, среда, 29.01.2014
Пройдусь по Мадарину я,
Нажму-ка на Кирсанова,
А у Мурашек в теме постою "в тени".
Хто "нашы"? Хто "не нашы"?...
Адкуль я гэта ведаю???
Але ж крычаць я буду: Ганi-ка х, ганi!!!
-------------
Вы совсем с ума посходили в поисках "врагов"?
Кому из вас нужно переругать между собой тех, кто здесь еще остался?
Я могу с Мандарином согласиться по одному вопросу, а по-другому - категорически быть несогласна. Что тогда? Вчера, когда я согласилась - он из тех, кого я буду считать "своим", а сегодня уже "чужим"??? Не может мое или ваше мнение всегда на 100% совпадать с мнением другого человека, иначе вы не думаете самостоятельно. Или кто-то здесь решил, что ИМЕННО ЕГО мнение и есть ПРАВИЛЬНОЕ, а, если не согласен - в расход???!!!
Правильно написали, что здесь сначала искали, даже назначали(!) и травили "лукашистов", потом "латентных", следом "нейтральных"... Вытравили почти всех... Что дальше??? Бей своих, чтоб чужие боялись? Красавцы!(((
Не надоело еще?

0